па-беларуску по-русски english
Абрады Каталіцкага Касцёла

«Божы Провід учыніў, што розныя Касцёлы, заснаваныя ў розных месцах Апосталамі і іх наступнікамі, з цягам часу зрасліся ў пэўную колькасць арганічна аб’яднаных супольнасцяў, якія, не парушаючы веры і адзінага боскага ладу паўсюднага Касцёла, карыстаюцца ўласнай дысцыплінай, уласнымі літургічнымі звычаямі, уласнай тэалагічнай і духоўнай спадчынай. Некаторыя з іх, а менавіта старажытныя патрыярхальныя Касцёлы, якія з’яўляюцца як бы калыскамі веры, нарадзілі з сябе іншыя Касцёлы, быццам дачок, і нават да сённяшніх часоў звязаны з імі самымі цеснымі повязямі любові ў сакрамэнтальным жыцці і ва ўзаемнай павазе да законаў і абавязкаў(73: De iuribus Sedium patriarchalium, cf. Conc. Nicaenum, can. 6 de Alexandria et Antiochia, et can. 7 de Hierosolymis: Conc. Oec. Decr., p. 8. - Conc. Later. IV, anno 1215, Constit. V: De dignitate Patriarcharum: ibid., p. 212. - Conc. Ferr.-Flor.: ibid. p. 504). Гэтая прасякнутая духам еднасці разнастайнасць мясцовых Касцёлаў яшчэ цудоўней //30// дэманструе паўсюднасць непадзельнага Касцёла.

Святы Сусветны Ватыканскі Сабор II, Дагматычная Пастанова пра Касцёл Lumen Gentium, [Мінск] 2009, №. 23 pp.__.

 
© 2017 Apostolic Nunciature in Belarus