па-беларуску по-русски english
Каталіцкі Касцёл ў Рэспубліцы Беларусь

Каталіцкі Касцёл ў Рэспубліцы Беларусь мае ўласную арганізацыйную структуру, уласныя суб’екты і ўстановы ў адпаведнасці з нормамі, якія змяшчаюцца ў Кодэксе Кананічнага Права і Кодэксе канонаў Усходніх Цэркваў, а таксама ў спецыяльных рашэннях, выдадзеных Святым Пасадам і распараджэннямі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Каталіцкі Касцёл ў Рэспубліцы Беларусь мае адну касцёлную правінцыю - Мінскую. Яна ўтвараецца з  Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымскага абраду, разам з суфраганскімі дыяцэціямі Гродна, Пінска і Віцебска, таксама Рымскага абраду, і двух Протадыяканатаў Беларускай грэка-каталіцкай Царквы са сваімі парафіямі (Апостальская Візітаторыя для грэка-католікаў у Беларусі, Мінск).

Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй кіруе Арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч (прызначаны 21 верасня  2007 г.).

Пінскай дыяцэзіяй кіруе Кардынал Казімір Свёнтэк (прызначаны 13 красавіка  1991 г.), які з'яўляецца апостальскім Адміністратарам «ad nutum Sanctae Sedis».

Гродзенскай дыяцэзіяй кіруе Біскуп Аляксандр Кашкевіч  (прызначаны 13 красавіка  1991 г.).

Віцебскай дыяцэзіяй кіруе біскуп Уладзіслаў Блін (прызначаны 13 кастрычніка 1999 г.).

Беларускай грэка-каталіцкай Царквой кіруе Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт айцец Ян Сяргей Гаек, MIC  (прызначаны 19 мая 1993 г.).

З Каталіцкіх абрадаў, якія выкарыстоўваюцца ў розных частках свету, Каталіцкі Касцёл у Рэспубліцы Беларусь выкарыстоўвае ў асноўным два абрады: рымскі, ці лацінскі абрад і візантыйска-славянскі, ці грэка-каталіцкі абрад. Існуюць таксама невялікія групы каталікоў, якія належаць да іншых каталіцкіх абрадаў.

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі
Дыяцэзіі і прыраўнаныя да іх кананічныя касцёльныя акругі
Біскупы і іншыя Іерархі Каталіцкага Касцёла на Беларусі
Касцёльныя правінцыі ў Рэспубліцы Беларусь
Навучальныя ўстановы
© 2017 Apostolic Nunciature in Belarus