па-беларуску по-русски english
Святы Пасад і міжнародная супольнасць
Дыпламатычныя адносіны
Святога Пасаду са 178 дзяржавамі ў свеце

На сёняшні дзень Святы Пасад мае дыпламатычныя адносіны са 178 дзяржавамі, самыя апошнія з якіх устаноўлены з Расійскай Федэрацыяй 9 снежня 2009 года. Святы Пасад таксама мае поўныя дыпламатычныя адносіны з Еўрапейскім Саюзам і Суверэнным Ваенным Мальтыйскім Ордэнам і адмысловыя дыпламатычныя адносіны з Арганізацыяй Вызвалення Палестыны (ААП).

Што датычыць міжнародных арганізацый, Святы Пасад прадстаўлены ў ААН у якасці дзяржавы-назіральніка, з'яўляецца сябрам сямі арганізацый і ўстаноў сістэмы ААН, з'яўляецца назіральнікам у іншых васьмі, і сябрам і назіральнікам у пяці рэгіянальных арганізацыях.

На працягу 2009 года было падпісана пагадненне з Зямлёй Шлезвіг-Гальштэйн, Германія, якое рэгулюе прававое становішча Каталіцкага Касцёла ў гэтай Зямлі; абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбыўся 27 мая.

5 сакавіка было падпісана Шостае Дадатковае пагадненне да Канвенцыі ў адносінах паміж Святым Пасадам і Аўстрыяй, якое рэгулюе маёмасныя адносіны; абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбыўся 14 кастрычніка.

9 снежня Святы Пасад устанавіў дыпламатычныя адносіны з Расійскай Федэрацыяй на ўзроўні Апостальскай Нунцыятуры з боку Святога Пасаду і ўзроўні Пасольства з боку Расійскай Федэрацыі.

10 снежня Святы Пасад ажыццявіў абмен дакументамі з Бразіліяй аб ратыфікацыі пагаднення, якое было падпісанае 13 лістапада 2008 года.

17 снежня паміж Ватыканам і Еўрапейскім Саюзам была ўзгодненая грашовая Канвенцыя, якія ўступіла ў сілу ў гэты ж дзень.

(L’Osservatore Romano
, штотыднёвае выданне на англійскай мове, серада 20 студзеня 2010 г., стар. 2)


Дыпламатычныя Прадстаўніцтвы Святога Пасаду ў свеце
Пагадненні паміж Святым Пасадам і міжнароднай супольнасцю
© 2017 Apostolic Nunciature in Belarus