па-беларуску по-русски english
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь

Апостальская Нунцыятура
(Пасольства Святога Пасаду, Горад Ватыкан)


Заснаванне Апостальскай Нунцыятуры і яе месцазнаходжанне

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь, пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасада ў беларускай Дзяржаве, была заснаваная ў дзень ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь, 11 лістапада 1992 г. У гэты дзень Яго Святасць Папа Ян Павел ІІ выдаў Апостальскую Грамату ў форме «brevis maior», Qvantam tandem, аб заснаванні Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь і яе адкрыцці.

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь была часова адкрыта ў Горадзе Ватыкане. Пазней, 18 траўня 1994 г., часовае месцазнаходжанне дыпламатычнай місіі было перанесенае на ўласцівае месца - у горад Мінск, сталіцу Рэспублікі Беларусь, і часова размешчаная ў гасцініцы «Беларусь», вул. Старажоўская, 15. Пазней, часова знаходзілася ў арандаваных памяшканнях размешчаных па вул. Заслаўская, 25. З лютага 1997 г. месцам знаходжання Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь стала арандаванае памяшканне на 3 паверсе ў будынку па вул. Валадарскага 6. З 1 мая 2016 г. Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь знаходзіца ва ўласным будынку па адрасе пр-т Незалежнасці, 46д.

 



Дакумант заснавання Апостальскай Нунцыятуры

1. Апостальская Грамата «brevis maior»

фф2. Лацінскі тэкст Апостальскй Граматы «brevis maior»

IOANNES PAULUS PP. II
ad perpetuam rei memoriam

Quantam tandem pacem optabilem ac prosperitatem, quanta praeterea cuiusdam progressionis socialis semina ipsi societati civili adferre consueverit amicitia publice contracta necnon adsiduus necessitudinis usus frequentatus hanc inter Sedem Apostolicam et per orbem terrarum singulas Nationes, nemo profecto erit quin pridem perspexerit Nosque ipsi magis immo id in dies experimur. Quae quidem causa ipsa dignissima Nobis omnino videtur cur iam cum Bielorussiae natione arctiora coniunctionis vincula conserantur per institutionem Apostolicae Nuntiaturae, et opus dein Legati Nostri eundem apud populum. Ideo, initis feliciter talibus publicis officiorum vinculis universisque huius rei ponderatis rationibus, apostolica Nostra auctoritate harumque Litterarum Apostolicarum virtute in Bielorussia legitime constituimus Nuntiaturam Apostolicam atque condimus, cui simul omnia et singula addimus privilegia officia indulta quae sunt eius modi Legationum secundum canones sacros propria. Dum illius sedem Nuntiaturae in urbe vulgari nomine Minsk collocamus, ipsi Pontificio ibidem Legato munia et iura tribuimus quae, praeter pacta conventa cum civili commemorato Gubernio, ad illum pertinent e canonibus 362 – 367 Codicis Iuris Canonici. Exoptantes denique ut de hisce consiliis Nostris permagna tam rerum ecclesialium quam civilium profluant incrementa, volumus universa quae hic edixerimus et statuerimus vim suam exserere in posterum sicut in praesentia tempora, contrariis quibuslibet causis haudquaquam obstantibus. Datum Romae, apud Sanctum Petrum, sub anulo Piscatoris, die XI mensis Novembris, anno MCMXCII, Pontificatus Nostri decimo quinto.

L.S.
+ Angelus Card.Sodano
Secretarius Status

© Copyright 1992 – Libreria Editrice Vaticana

Спасылка

 

фф3. Пераклад Апостальскага Ліста «brevis maior» на беларускую мову

ПАПА ЯН ПАВЕЛ ІІ
на вечную памяць пра падзею

Ужо раней кожнам у было цалкам відавочна, наколькі пажаданыя мір і дабрабыт, колькі, акрамя таго, зачаткаў сацыяльнага прагрэсу звычайна прыносіць самой грамадзянскай супольнасці афіцыйнае заключэнне сяброўства паміж Апостальскай Сталіцай і асобнымі народамі свету, а таксама няспыннае і стараннае падтрыманне адноснаў з ёю. І самі Мы з кожным днём усё больш у гэтым пераконваемся. Гэта падалося Нам вельмі важкай падставай для таго, каб усталяваць з народам Беларусі больш цесныя сувязі праз заснаванне Апостальскай Нунцыятуры і ў далейшым часе праз дзейнасць нашага легата ў беларускім народзе. Таму, паспяхова распачаўшы такія афіцыйныя ўзаемадачыненні і ўзважыўшы ўсе аспекты гэтай справы, Мы Нашай Апостальскай уладай і на падставе гэтага Апостальскага Ліста законна зацвярджаем і засноўваем Апостальскую Нунцыятуру, якую адначасова надзяляем усімі асаблівымі прывілеямі, абавязкамі, індультамі, уласцівымі Пасольству такога ўзроўню паводле святых канонаў. Размяшчаючы сядзібу Нунцыятуры ў горадзе, які носіць назву Мінск, Мы надзяляем Пантыфікальнага Легата ў Беларусі паўнамоцтвамі і правамі, якія, акрамя дамоваў, заключаных са згаданым грамадзянскім урадам, датычаць яго ў адпаведнасці з канонамі 362-367 Кодэкса кананічнага права. Жадаючы, нарэшце, каб Нашыя рашэнні прынеслі вялікую карысць для касцёльных і грамадзянскіх спраў, хочам, каб усё, што Мы тут выказалі і пастанавілі, мела ў будучым такую моц, як і ў цяперашні час, чаму не павінны перашкаджаць ніякія супярэчлівыя прычыны. Дадзена ў Рыме, у Святога Пятра, пад пярсцёнкам Рыбака, 11 лістапада 1992 года, у пятнаццаты год Нашага Пантыфікату.

М.П.
+ Кард. Аджэла Садана
Дзяржаўны Сакратар

 
© 2017 Apostolic Nunciature in Belarus