па-беларуску по-русски english
Дыпламатычны персанал Апостальскай Нунцыятуры


Першы Сакратар Апостальскай Нунцыятуры
Марынко Антолавіч

Мансеньёр Марынко Антоловіч (Marinko Antolović) нарадзіўся 27 студзеня 1976 г. у г. Зэніцы (Боснія і Герцагавіна). Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 29 чэрвеня 2000 г. у Сараеве; з’яўляецца прэзбітэрам архідыяцэзіі Врбосна, Сараева. У 2001-2005 гадах вучыўся ў Pontificio Istituto Biblico ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята біблійных навук. У 2005-2008 гадах вучыўся ў Pontificia Accademia Ecclesiastica ў Рыме. У 2008 г. атрымаў ступень доктара біблійнай тэалогіі ў Папскім універсітэце Urbaniana ў Рыме. У 2008-2011 гадах выконваў абавязкі сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Новай Зеландыі; ў 2011-2015 гадах займаў пасаду сакратара Пастаяннага Прадстаўніцтва Святога Пасаду пры міжнародных арганізацыях у Вене.

Папярэднія Сакратары...

 
© 2017 Apostolic Nunciature in Belarus