па-беларуску по-русски english
Пагадненні паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь


ПРАТАКОЛ АБ ДАМОЎЛЕНАСЦI АБ ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIНАХ
ПАМIЖ
НАЙСВЯЦЕЙШЫМ ПРАСТОЛАМ
I
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ
*

Найсвяцейшы Прастол, прадстаўлены яго Спецыяльным Пасланнiкам, Апостальскiм Нунцыям, Яго Найвышэйшасцю Архiепiскапам Франчэска Каласуона, і Рэспублiка Беларусь, прадстаўленая Мiнiстрам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь, Яго Найвышэйшасцю Панам Пятром Краўчанка,

жадаючы развiваць сувязi ўзаемнай дружбы i супрацоўнiцтва,

вырашылi пры сумеснай згодзе ўстанавiць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi Апостальскай Нунцыятуры з боку Найсвяцейшага Прастола і Пасольства з боку Рэспублiкi Беларусь.

Гэты Пратакол уступае ў сiлу з даты яго падпiсання.

Падпiсана ў Мiнску 11 лiстапада 1992 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Найсвяцейшы Прастол

+ Франчэска Каласуона

Тытулярны Архiепiскап Трэнцкi
Апостальскi Нунцый,
Спецыяльны Пасланнiк
За Рэспублiку Беларусь

Пётр Краўчанка

Мiнiстр замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь

________________________ 
*Копія арыгінальнага тэксту на беларускай мове.

 
© 2017 Apostolic Nunciature in Belarus