па-беларуску по-русски english
Паведамленне Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

Мінск, 3 ліпеня 2012 года

Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць папа Бэнэдыкт XVI у рамках перыядычных перастановак, прадугледжаных для дыпламатычнага персанала Святога Пасаду, зацвердзіў перавод шаноўнага кс. прэлата Крыспіна Дубеля (Kryspin Dubiel), да гэтага часу сакратара Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, на службу ў Апостальскую нунцыятуру ў Рэспубліцы Калумбія. Яго Святасць папа Бэнэдыкт XVI зацвердзіў перавод на службу ў Апостальскую нунцыятуру ў Рэспубліцы Беларусь шаноўнага святара Філіпа Чампанэлі (Filippo Ciampanelli) з дыяцэзіі Навара (Італія).

Апостальскі нунцый выражае шаноўнаму кс. Дубелю шчырую падзяку за працу ў Беларусі, таксама і ў якасці выконваючага абавязкі, што была выканана з адданасцю Святому Пасаду, у духу службы і святарскага запалу.

 
© 2017 Apostolic Nunciature in Belarus