па-беларуску по-русски english
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прызначаны Апостальскім Нунцыем ва Украіне

Прэс-служба Святога Пасаду паведаміла 13 лістапада аб прызначэнні Папам Францішкам арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, да гэтага часу Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь, Апостальскім Нунцыем ва Украіне.

Такім чынам, іерарх завяршае сваё служэнне ў якасці прадстаўніка Святога Айца ў Беларусі.

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у г. Верона ў Італіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982 г. Тытулярны арцыбіскуп Равэлла.

Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце «Cà Foscari», а таксама атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце св. Анзэльма ў Рыме і доктара навукі Усходніх Касцёлаў у Папскім Усходнім Інстытуце.

У 1985 г. паступіў на служэнне ў Апостальскую Сталіцу; з’яўляўся віцэ-сакратаром Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. 7 снежня 2001 г. прызначаны Апостальскім Нунцыем у Арменіі і Грузіі.

13 снежня 2001 г. прызначаны Апостальскім Нунцыем у Азербайджане. 6 студзеня 2002 г. атрымаў біскупскую сакру.

15 ліпеня 2011 г. прызначаны Апостальскім Нунцыем у Беларусі.

 
© 2017 Apostolic Nunciature in Belarus