па-беларуску по-русски english
Сустрэча Яго Святасці Папы Бенедыкта XVI і Яго Правасхадзіцельства Спадара Аляксандра Лукашэнкі, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ватыкан, 27 красавіка 2009 года

У панядзелак, 27 красавіка 2009 года, Яго Святасць Бенедыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Яго Правасхадзіцельства Спадара Аляксандра Лукашэнку, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасля, глава дзяржавы, у суправаджэнні міністра замежных спраў Спадара Сяргея Мартынава, сустрэўся з Яго Эмінэнцыяй Кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, і Яго Эксцэленцыяй Дамінікам Мамбэрті, Сакратаром па Адносінах з Дзяржавамі.

Падчас перамоваў, якія прайшлі ў пазітыўнай атмасферы, былі абмеркаваныя пытанні, датычныя адносін паміж верай і розумам, міжканфесійнага і міжкультурнага дыялогу. Акрамя таго, былі закранутыя тэмы міжнароднага характару, звязаныя з рухам да міру і сапраўднага прагрэсу чалавецтва, роўна як і некаторыя ўнутраныя праблемы краіны, пытанні, датычныя Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і перспектываў паглыблення супрацоўніцтва паміж дзьвума бакамі. Нарэшце, было ўказана на мірнае сужыццё, якое характарызуе адносіны паміж каталіцкай і праваслаўнай абшчынамі, роўна як «з іншымі рэлігійнымі канфесіямі». (Па матэрыялах Радыё «Ватыкан»: http://www.radiovaticana.org/rus/Articolo.asp?c=283314)



Аляксандр Лукашэнка здзейсніў візіт у Італьянскую Рэспубліку і Дзяржаву Ватыкан

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 26-28 красавіка здзейсніў візіт у Італьянскую Рэспубліку і Дзяржаву Ватыкан.

Беларусь і Ватыкан задаволеныя развіццём двухбаковага супрацоўніцтва і зацікаўленыя ў актывізацыі ўзаемадзеяння ў розных сферах. Такая пазіцыя была пацверджаная 27 красавіка ў Ватыкане падчас перамоваў Прэзідэнта Беларусі з духоўным кіраўніцтвам Рымска-каталіцкага Касцёла. У першай палове дня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Папыам Рымскім Бенедыктам XVI, пасля адбыліся перамовы Главы беларускай дзяржавы з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы Кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.

(Поўны тэкст даступны на афіцыйным Інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: http://www.president.gov.by/press70597.html#doc).

 


 







© Foto Copyright
Servizio Fotografico de "L'Osservatore Romano", Vatican City

 

 

 
© 2017 Apostolic Nunciature in Belarus