па-беларуску по-русски english
Diplomatic relations between the Holy See and the Republic of Belarus
Дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь

Дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваныя па ўзаемнай згодзе двух краін 11 лістапада 1992 г. Яны былі ўсталяваныя ў адпаведнасці Венскай Канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 г. і на падставе асаблівага дакумента міжнароднага характару, падпісанага кампетэнтнымі прадстаўнікамі Святога Пасада і Рэспублікі Беларусь - Пратакола аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь. Вышэйназваны Пратакол быў складзены на беларускай і англійскай мове і падпісаны ў горадзе Мінску 11 лістапада 1992 і ў той жа дзень ўступіў у сілу (гл. «Міжнародныя дамовы паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь»).

Дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваныя на вышэйшым узроўні: з боку Святога Прастола на ўзроўні Апостальскай Нунцыятуры, на чале з Апостальскім Нунцыем, і з боку Рэспублікі Беларусь на ўзроўні Пасольства, на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом.

 
© 2017 Apostolic Nunciature in Belarus