па-беларуску по-русски english


Яго Эксцэленцыя
Іван Юркавіч
Арцыбіскуп тытула Гарбавіі
Апостальскі Нунцый

 

Арцыбіскуп мансіньёр Іван Юркавіч, тытулярны арцыбіскуп Гарбавіі, быў акрэдытаваны Апостольскім нунцыем у Беларусі 22 лістапада 2001 года.

Яго Эксцэленцыя мансіньёр Юркавіч па паходжанні славенец. Ён нарадзіўся 10 чэрвеня 1952 года. Вывучэнне багаслоўя закончыў у 1978 годзе. Святарскія пасвячэнні прыняў 29 чэрвеня 1977 года.

Пасля ён вывучаў дыпламатыю ў Папскай Царкоўнай Акадэміі і 1 мая 1984 года быў накіраваны на дыпламатычную службу Апостальскай Сталіцы.

Далей мансіньёр Іван Юркавіч займаў наступныя пасады: сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Паўднёвай Карэі (1984-1988), аўдытар Апостальскай нунцыятуры ў Калумбіі (1988-1992), саветнік прадстаўніцтва Аспостальскай Сталіцы ў Расійскай Федэрацыі (1992-1996), саветнік у Дзяржаўным сакратарыяце па пытаннях Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

Падчас сваёй службы ў Маскве Яго Эксцэленцыя мансіньёр Іван Юркавіч быў таксама прафесарам кананічнага права ў коледжы каталіцкага багаслоўя імя святога Тамаша Аквінскага (1993-1996), дзе ён апублікаваў наступныя свае працы: «Кананічнае права пра шлюб» (Расія, Масква 1994); «Кананічнае права пра Народ Божы» (Расія, Масква 1995); «Каментарый да кананічных структураў Каталіцкага Касцёлу» (Расія, Масква 1995); «Лацінска-рускі слоўнік тэрмінаў і выразаў Кодэкса Кананічнага Права» (сумесна з А. Ковалем, Масква 1995); «Кананічнае права пра народ Божы і пра шлюб» (другое выданне, Расія, Масква 2000);

Яго Эксцэленцыя Іван Юркавіч валодае наступнымі мовамі: італьянскай, ангельскай, рускай, іспанскай, нямецкай, французскай.

Зараз з'яўляецца Апостальскім Нунцыем на Украіне.

 
© 2017 Apostolic Nunciature in Belarus